Сямейства Дзятлавыя
Большая частка відаў з моцнай, клінападобнай дзюбай і кароткім, моцным хвастом. Язык вельмі доўгі (для выцягвання насякомых з-пад кары). Пальцаў 4: 2 уперад і 2 назад. У некаторых відаў ёсць палавы і ўзроставы дымарфізм. Гняздуюцца ў дуплах, якія самі робяць у дрэвах (толькі круцігалоўка часцей займае гатовыя). Аселыя або качуюць, круцігалоўка пералётная. 200-202 віды.
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: