Сямейства Гагачыныя
Вялікія, рыбаедныя, добра ныраючыя птушкі, якія рэдка ўзлятаюць з вады. У палёце галава ніжэй за тулава, а ногі выступаюць за кароткі хвост. На вадзе галава характэрна ўзнята ўверх. Здольныя ў час плавання на паверхні вады апускаць тулава па шыю ў ваду. Дзюба вострая. Палавы дымарфізм адсутнічае, зімовае апярэнне адрозніваецца ад летняга. Летам трымаюцца пераважна на кантынентальных вадаёмах, пад час пералётаў – на ўзбярэжжах. 5 відаў.
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: