Сямейства Качыныя

Вялікіх і сярэдніх памераў птушкі, якія звязаны з кантынентальнымі вадаёмамі і ўзбярэжжамі мораў, з менш або больш сплюшчанай дзюбай з «пазногцем» на прыканцы, унутры дзюбы рагавыя пласцінкі. Ногі кароткія, паміж трох пярэдніх пальцаў плавальная перапонка (мал. 14в). Звычайна прысутнічае палавы дымарфізм. Гняздзяцца часцей адзіночна на зямлі паблізу вады, некаторыя віды ў норах або дуплах. Усё сямейства – аднародная група, але звычайна выдзяляюць качак, гусей і лебедзяў (якім часам надаюць ранг падсямействаў). Сярод саміх качак, па іх спосабу жыцця, будове і экалагічных асаблівасцях можна вылучыць 3 групы – уласна качкі (плаваючыя), ныраючыя (або ныркі) і марскія качкі. 147 відаў.

Спіс відаў:

Нільская гусь
Alopochen aegyptiacus
Нырок-маранка
Clangula hyemalis
Нырок-свірок
Melanitta fusca
Лебедзь малы
Cygnus columbianus
Нырок-сіньга
Melanitta nigra
Нырок чубаты
Aythya fuligula
Гага звычайная
Somateria mollissima
Качка-огар
Tadorna ferruginea
Качка-чырка
Anas querquedula
Нырок-сівак
Aythya ferina
Гогаль звычайны
Bucephala clangula
Савук-луток
Mergus albellus
Гага сібірская
Polystricta stelleri
Гусь горная
Anser indicus
Качка-крыжанка
Anas platyrhynchos
Савук вялікі
Mergus merganser

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: