Сямейства Савіныя

Начныя драпежнiкi (толькi некаторыя вiды палююць таксама і ўдзень) з густым мяккiм пер’ем, бязгучным палётам і дасканалым слыхам. На галаве больш жорсткае пер’е, якое аблямоўвае вочы і дзюбу, утварае так званы «тварны дыск». Дымарфiзм адсутнiчае. Большасць відаў гняздуецца на дрэвах (або ў дуплах), некаторыя — на зямлi. Неператраўленыя рэшткі корму (шэрсць, хіцін, косці) выплёўваюцца ў выглядзе так званых пагадак. Аселыя, некаторыя часткова пералётныя. Часцей за ўсё можна ўбачыць прыцемкам або ўначы, зрэдку ў палёце, з той прычыны віды цяжкія для распазнання. 108-160 відаў.

Спіс відаў:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: