Што рабіць, калі трапілася птушка з Чырвонай кнігі?

ад 7 чэрвеня 2017 года

У такіх выпадках усе дзеянні чалавека павінны весці да таго, каб рэдкая птушка засталася ў прыродзе.  Калі асобіна здаровая, то рабіць нічога не трэба. Старайся ніяк ёй не нашкодзіць і не пужаць яе.

Калі птушка параненая ці паводзіць сябе дзіўна ў параўнанні са здаровай, то трэба:

1. Вызначыць і упэўніцца, што птушка з Чырвонай кнігі.
Галоўнае — вызначыць, драпежная гэта птушка ці не. Калі яна адносіцца да вераб’іных, курыных, качак, кулікоў – не драпежная. Яе трэба пакінуць у прыродным асяроддзі – дзе існуюць драпежнікі, у тым ліку “чырвонакніжныя”.
Дапамагчы з вызначэннем могуць у Тэлеграм-чаце “Ціў-ціў!” Або скарыстайся нашым мабільным вызначальнікам.

2. Калі птушка драпежная, то можна звязацца з вядомымі заапаркамі, аматарамі птушак, знайсці таго, хто мог бы яе пакінуць у сябе. Але перед тым, як птушку забіраць, трэба абавязкова звярнуцца у тэрытарыяльныя органы Мінпрыроды, атрымаць кансультацыі і спецыяльны дазвол.

3. Калі магчымасці передаць птушку у заапарк ці трымаць асабіста няма, лепш яе пакінуць у прыродзе. Любая сіцуацыя для птушкі — стрэс, у тым ліку і “выратаванне”, часам нават больш траўматычна ратаваць яе.

Падрабязней пра дапамогу параненым птушкам


Падзяліся артыкулам у сацсетках:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: