Далучайся да Глабальнага дня назіранняў за птушкамі (Global Big Day 2022) 14 траўня 2022 года! Яго ладзяць глабальная асацыяцыя прыродаахоўных арганізацый BirdLife International і асацыяцыя Global Birding.
Удзельнічаць можна індывідуальна або ў камандзе – напрыклад, сям’ёй або з сябрамі. Гэта проста: трэба правесці дзень на прыродзе і паведаміць пра ўсіх убачаных і пачутых птушак праз сайт або мабільны дадатак eBird.
Гэтыя назіранні дапамогуць навукоўцам лепш зразумець, што адбываецца з сусветнымі папуляцыямі птушак.
Вось тры простыя крокі, якія трэба зрабіць, каб стаць удзельнікам Global Big Day.
Калі не можаш вызначыць птушку, карыстайся вызначальнікам або звяртайся да іншых птушкароў у Тэлеграм-чат “Ціў-ціў”.
Далучайся да Фэйсбук-старонкі Global Birding, каб натхняцца дзікай прыродай з усяго свету.
Падрабязней пра Clobal Big Day чытай на сайце арганізатараў.