Запрасі сяброў, сваякоў ці суседзяў на назіранні за птушкамі ў выходныя 3 і 4 кастрычніка!
Дадаць wilderness.by у крыніцы Google
У гэтыя выходныя 31 краіна з Еўропы і Цэнтральнай Азіі ўдзельнічае ў Восеньскіх днях назіранняў за птушкамі EuroBirdwatch-2026. Гэта цудоўная магчымасць для вас правесці цікава час разам на свежым паветры.
Што трэба рабіць:
Яны заносяцца як адно назіранне. Трэба палічыць колькасць людзей, з якімі разам вы назіралі за птушкамі (уключаючы вас). Тых самых людзей двойчы не ўлічваем. Калі ёсць падставы меркаваць, што вы назіралі некалькі разоў адных і тых жа асобін птушак, то іх таксама паўторна не ўлічвайце. У форму заносіце агульную колькасць людзей і агульную колькасць птушак за канкрэтны дзень.
EuroBirdwatch-2026 арганізуе глабальная асацыяцыя прыродаахоўных арганізацый Birdlife International. У Беларусі каардынуе назіранні кампанія “Дзікая прырода”. EuroBirdwatch праводзіцца ўжо 34 гады запар. Яго мэта – далучэнне людзей да назірання за птушкамі.
Мы тэрмінова адправім дадзеныя назіранняў у нядзелю міжнароднаму каардынатару і ўжо ў панядзелак стане вядома, колькі птушак налічылі ў Беларусі і іншых краінах, якія віды былі самыя шматлікія і якія рэдкасці трапіліся ўдзельнікам назіранняў.
Далучайся і запрашай іншых! Падзяліся гэтай абвесткай з тымі, каго можа зацікавіць. Правядзі гэтыя выходныя з птушкамі і з тымі, каго любіш.
На верхнім фота Уладзіміра Бондара — чарада кнігавак.
Wilderness
Вітаю!