Сакаліны стрым: назірай анлайн за сям’ёй пустэльг з Брэста

ад 4 красавіка 2022 года

Пачаўся 13-ты сезон рэаліці-шоу з пустальгой: сочым на сайце “Птушкі штодня” за дэталямі сямейнага жыцця гэтага сокала на шматпавярховіку ў Брэсце.

Скрыншот з трансляцыі 2020 года

Стварэнне гнездавой ямкі, адкладка яек (колькі іх будзе?), інкубацыя і вылупленне птушанят (як яны будуць вылупляцца – адначасова ці ў розныя дні?), кармленне самкі і малых сокалаў, іх рост і змена паводзін – усё гэта мы ўбачым падчас трансляцыі.

У каментарах пад стрымам можна выкладваць цікавыя скрыншоты з гнязда, задаваць пытанні арнітолагам, чытаць іх тлумачэнні падзей на гняздзе. Саму трансляцыю можна адкручваць на 12 гадзін назад.

мурал з пустальгой у Брэсце

Мурал з пустальгой у Брэсце. Фота В. Кірылавай

Сокал-пустальга ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Цікава, што ён нярэдка селіцца на шматпавярховіках і робіцца нашым суседам. У Брэсце жыве найбуйнейшая ў Беларусі гарадская папуляцыя сокала-пустальгі. Летась тут на набярэжнай Францыска Скарыны, 30 з’явіўся мурал, прысвечаны гэтай птушцы. 


Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Spelling error report

The following text will be sent to our editors: