Чэрвень – час нараджэння кажанят. Не турбуй рукакрылых!
Апошнія навіны,Навіны Беларусі ад 27 чэрвеня 2022 года
Лета – напружаны і складаны сезон для кажаноў. Вясной цяжарныя самкі ўжо сфармавалі мацярынскія калоніі і засялілі свае летнія сховішчы – гарышчы і іншыя цёплыя месцы.
У чэрвені ў самак роды, кожная нараджае 1-2 кажанят. Калонія – гэта невялікі радзільны дом, і там бывае шумна. Не хвалюйся і не турбуй кажаноў! Ад іх няма ніякай пагрозы, тым больш што кажаны – жывёлы, якія знікаюць. Усе іх віды ў Беларусі ахоўваюцца законам, а восем відаў уключаныя ў Чырвоную кнігу.
Беларускія кажаны абсалютна няшкодныя – яны ніколі не нападаюць на чалавека і практычна не нясуць ніякай пагрозы.
Але трэба памятаць некалькі базавых правіл бяспекі:
Памятай: у чэрвені, падчас родаў і выхавання дзіцянят, кажаны вельмі ўразлівыя і безабаронныя. Любы непакой можа прывесці да гібелі значнай колькасці кажаноў і іх малянятак.
Пасля вывядзення дзіцянят кажаны пакідаюць свае летнія сховішчы і адлятаюць на зімоўку. Адбываецца гэта звычайна цягам жніўня.
Узніклі праблемы? Тэрмінова тэлефануй у Кажанаполіс, валанцёры абавязкова дапамогуць! Кантакты: Аляксей Шпак, +375 29 2139257 (МТС, Viber).
Падзяліся артыкулам у сацсетках: