Вандроўка ў дзікай прыродзе? Будзь адказным экатурыстам!

ад 30 чэрвеня 2022 года

Найлепшы адпачынак – на прыродзе: яна і супакоіць, і натхніць, і ўразіць. Галоўнае – дбаць пра яе ў сваіх вандроўках, каб яна магла і далей квітнець.

Як турысту не нашкодзіць дзікай прыродзе і падтрымаць яе?

Валер Кавалёнак з групай турыстаў

Экагід Міёрскага краю Валерый Кавалёнак з групай турыстаў

Выбірай адказных гідаў. Выбіраючы турфірму ці экскурсавода, пераканайся, што яны падтрымліваюць прынцыпы адказнага турызму. Яны дапамогуць табе ненаўмысна не нашкодзіць прыродзе.

Едзеш у Мёрскі край? Выбірай аграсядзібу і прыроднага гіда!

Не шумі. Паводзься ціха і спакойна, не слухай гучную музыку, не крычы, каб не напалохаць жывёл. Гэта пазбавіць іх лішняга стрэсу, а ў цябе будзе болей шанцаў пачуць, убачыць і сфатаграфаваць іх.

Трымайся сцяжыны/дарогі. Гуляючы ў нацпарку, запаведніку, заказніку ці іншай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі хадзі толькі па сцяжынах. Не збочвай з іх: так ты парушыш наземнае покрыва, а баланс такіх тэрыторый вельмі крохкі і цяжка аднаўляецца. Тое ж датычыць і машын ды квадрацыклаў: не з’язджай з дарог.

Як пазбегнуць сустрэчы з мядзведзем?

Не палі вогнішчаў. Агонь – гэта заўсёды рызыка пажару. Калі без вогнішча ніяк не абысціся, распальвай яго толькі ў адведзеным для гэтага месцы і перад сном ці адыходам дбайна яго патушы і пераканайся, што ўсе вугельчыкі пагаслі.

Не пакідай смецця. Усё, прывезенае ці прынесенае з сабой, забяры назад, нават лупінне ад бананаў. Смецце будзе псаваць уражанні наступных турыстаў і можа і істотна нашкодзіць дзікім жывёлам. Бачыш чужое смецце? Забяры па магчымасці з сабой і выкінь у належным месцы.

Не прыкормлівай дзікіх жывёл. Яны могуць прывыкнуць да гэтага, будуць выпрошваць ежу ў іншых турыстаў. У жывёл можа знікнуць страх перад чалавекам, а гэта можа быць небяспечна для абодвух бакоў. Не пакідай у прыродзе рэшткі сваёй ежы.

Забірай на памяць здымкі

Не забірай нічога з прыроды. На памяць табе застануцца ўражанні і фотаздымкі.

Як фатаграфаваць птушак?

Беражы расліннасць. Не зрывай кветкі, не ламай кусты, не ссякай дрэвы падчас адпачынку на прыродзе.

Падтрымай мясцовы бізнес. Наведай кафэ, спыніся ў аграсядзібе, купі сувеніры ў рамеснікаў. Калі захаванне прыроды будзе выгадным для мясцовых людзей, то яны будуць дбаць пра яго. Але сачы, каб сувеніры не былі зроблены з частак жывёл ці рэдкіх раслін.

Выконвай гэтыя простыя парады, і сваім адпачынкам ты дапаможаш дзікай прыродзе захавацца.

Паводле WWF

https://www.facebook.com/

 


Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Spelling error report

The following text will be sent to our editors: