Конкурс скрыншотаў з анлайн-кармушкі ў Вуглянах

ад 23 студзеня 2023 года

Сайт “Птушкі штодня” абвясціў конкурс “Скрыншот месяца са сталоўкі для птушак у Вуглянах”.

Узяць удзел у конкурсе можа любы зарэгістраваны на сайце “Птушкі штодня” глядач трансляцыі са сталоўкі для птушак у Вуглянах.

Скрыншот з анлайн-кармушкі ў Вуглянах, зроблены яе стваральнікам Вадзімам Пракапчуком

Вушатая сава. Скрыншот з анлайн-кармушкі ў Вуглянах, зроблены яе стваральнікам Вадзімам Пракапчуком

Прызы – па адным за студзень і люты – фотавызначальнік “Знакомство с птицами Беларуси“ на 228 відаў (Мн., 2018) будуць бясплатна высланы пераможцы ці любому, каму ён (яна) пажадае, і толькі на беларускі паштовы адрас.

Аднаго пераможцу ў пачатку наступнага месяца адзінагалосна або большасцю галасоў вызначае Журы з трох чалавек, якія арганізавалі трансляцыю на сайце “Птушкі штодня”. Пераможца месяца як нік карыстальніка на сайце абвяшчаецца ў каментары на сайце і ў сацсетках у адпаведных групах.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба размясціць хаця б адзін скрыншот або кароткае відэа (да 2 хвілін) са стрыму і ў каментары пад акном трансляцыі коратка апісаць, чаму яно прыцягнула Вашу ўвагу і можа зацікавіць іншых: напрыклад, цікавай сітуацыяй ці міні-гісторыяй, якую вы прапануеце перажыць разам з Вамі дзякуючы скрыншоту ці іх серыі, ці відэа.

Гэта можа быць цікавае ўзаемадзеянне птушак аднаго ці розных відаў паміж сабой, новы для трансляцыі від птушак або звяроў, вялікая колькасць птушак у кадры, іх незвычайнае размяшчэнне і г.д.

Колькасць размешчаных у адным ці розных каментарах скрыншотаў ад аднаго карыстальніка (=ніка) неабмежаваная, але яна павінна адлюстроўваць нешта цікавае са стрыму. Не забывайма, што падзеі ў стрыме можна ‘адмотваць’ да 12 гадзін назад.

Конкурс пачынаецца з 00:00 22.01.2023 і для студзеня заканчваецца з канцом гэтага месяца, але конкурс для наступнага месяца будзе працягвацца ўвесь люты.

Поспехаў!

Крыніца: birdwatch.by


Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Spelling error report

The following text will be sent to our editors: