Два віды ў адным гняздзе!

ад 21 жніўня 2023 года

У Венгрыі арлы-магільнікі ўсынавілі і выгадавалі птушаня канюха-мышалова.

У траўні 2023 года ў нацпарку Körös-Maros у гняздзе арлоў-магільнікаў арнітолагі заўважылі сярод трох арлянят птушаня канюха-мышалова. У чэрвені яно ўжо лятала вакол гнязда. Подлеткі арла-магільніка пакінулі бацькоўскае гняздо ў ліпені, як ім і належыць.

Гняздо магільніка ў 2023 годзе – у цэнтры птушаня канюха. Фота Horváth Márton

Гняздо магільніка ў 2023 годзе – у цэнтры птушаня канюха. Фота Horváth Márton

Як птушаня канюха апынулася ў арліным гняздзе? Бацькі прынеслі яго туды як здабычу. Але малы канюх выжыў і пачаў прасіць есці, а магільнікі заблыталіся і ўзяліся падкормліваць яго разам са сваімі птушанятамі.

Выпадак с птушанём канюха, якога выгадавалі арлы, вельмі рэдкі, але не адзіны. У Венгрыі падчас больш чым 10 000 праверак гнёздаў арлоў за апошнія 30 гадоў жывыя птушаняты канюха заўважаны 6 разоў у гнёздах арлоў-магільнікаў, а яшчэ 5 – у гнёздах арланаў-белахвостаў.

Птушаняты з гнязда арла, канюх у цэнтры, 2020 год. Фота Horváth Márton

Птушаняты з гнязда арла, канюх у цэнтры, 2020 год. Фота Horváth Márton

Прыкладна 1% ахвяр, знойдзеных у гнёздах арлоў-магільнікаў – канюхі. Большасць з іх – птушаняты, узятыя з гнёздаў. Каб выжыць, ім трэба сапраўдная ўдача. Па-першае, яны павінны трапіць у гняздо арла без сур’ёзных траўм. Па-другое, дарослыя арлы павінны быць нечым занепакоены, каб не пачаць адразу карміць сваіх птушанят прынесеным канюхом, а птушаняты да таго ж павінны прыняць навічка. Калі гэта здарыцца, арлы-бацькі могуць інстынктыўна пачаць карміць і гадаваць меншае па памеры птушаня канюха разам са сваімі птушанятамі.

Крыніца: Magyar Madártani Egyesület, Facebook.


Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Spelling error report

The following text will be sent to our editors: