Штодня ўвосень людзі паведамляюць пра непрытомных птушак пад будынкамі і аўтобуснымі прыпынкамі. Што адбываецца і як дапамагчы птушкам?
Ідзе восеньская міграцыя, і падчас яе птушкі часта сутыкаюцца з празрыстымі і люстранымі паверхнямі будынкаў, – тлумачыць арнітолаг Сямён Левы. – У прыродзе няма нічога смяротнага, аналагічнага шыбам, таму птушкі не вучацца і надалей гінуць пры сутыкненнях.
Птушкі могуць убачыць расліны праз скразныя вокны ці адбітак зеляніну ў шыбе і паляцець наўмысна туды.
Таму будынкі з вялікімі вокнамі з суцэльнага шкла, шкляныя хмарачосы, аўтобусныя прыпынкі са шклянымі сценамі асабліва небяспечныя для птушак. Але ўвогуле для птушак патэнцыйна небяспечнае ўсё, што мае празрыстае шкло, у тым ліку вокны вашага дома.
Для гэтага трэба зрабіць іх заўважнымі.
У некаторых краінах вытворцы прапануюць людзям гатовыя рашэнні: дэкаратыўная празрыстая плёнка з малюнкам або арнаментам, які адбівае УФ-прамяні, якія птушкі добра бачаць; клейкая стужка, якая лепіцца на шкло і адклейваецца, пакідаючы на шыбе шэраг белых кропак.
Але можна і самастойна зрабіць сваё акно бяспечным.
Дадаткова можна замаляваць усё акно звонку дзіцячымі фламастарамі з ультрафіялетавым чарнілам. Шыба застанецца празрыстай, але стане заўважнай для птушак, бо яны добра бачаць ультрафіялетавае святло.
У якасці часовых рашэнняў можна размаляваць шыбы звонку тэмпернай фарбай або кавалачкам мыла. Мыльны ўзор трэба будзе рэгулярна паднаўляць. Пры патрэбе малюнак пазней можна будзе змыць.
Помні, стары метад з наклейкай сілуэтаў драпежных птушак на шыбы не працуе, калі яны не наклеены праз кожныя 10 см.
Знайшоўшы пад будынкам або прыпынкам аглушаную птушку, пасадзі яе ў цёмную скрынку і пакінь на гадзіну ў спакоі. Не трэба яе паіць ці карміць. Калі яна ачуняе, выпусці яе на волю.
Паводле flap.org
Пераклад Марыі Дзянісавай