Калі ты цікавішся птушкамі, далучайся да вясновага чэмпіянату Беларусі па фотабёрдынгу, які ладзіць ТАА “Дзікая прырода”! Гэта цудоўная магчымасць пабыць на прыродзе і пазнаёміцца з птушкамі бліжэй праз аб’ектыў фотаапарата.
Што трэба рабіць?
Знайсці партнёра ў каманду ці падрыхтавацца ўдзельнічаць самому_ой.
Фатаграфаваць дзікіх птушак у прыродзе!
Каб перамагчы ў чэмпіянаце, трэба за 6 гадзін наздымаць як мага больш розных відаў птушак.