Дикие новости

Наш новы поспех: больш за 500 га прыродных тэрыторый перададзена пад ахову

September 5 2025

Працягваем дзяліцца нашымі поспехамі ў ахове прыроды.

6 жніўня 2025 года 500,5 га атрымалі ахоўны рэжым (рашэнні №1160 і №1161 Бярозаўскага райвыканкама). Падставай для гэтых рашэнняў сталі пашпарты і ахоўныя абавязацельствы падрыхтаваныя экспертам кампаніі “Дзікая прырода” Юрыем Янкевічам.

 

Пад ахову ўзяты:

– 7 тыповых біятопаў: лісцевыя лясы на ўвільготненых глебах і нізінных балотах і немаральныя шыракалістыя лясы з грабам (немаральныя – значыць растуць на ўмерана ўвільготненых землях);
– 2 гнездавыя ўчасткі валасяніцы-белашыйкі (мухоловка-белошейка);
– 2 участкі чаплі-бугая (большая выпь);
– 1 гнездавы ўчастак чорнага бусла;
– 1 участак вусатай сініцы.

За апошнія гады дзякуючы нашай працы многія тэрыторыі атрымалі ахоўны статус – сачы за тэгам у нашых сацсетках #ДзікіяЭкспедыцыі.

Хочаш падтрымаць ахову дзікай прыроды? Набывай адзенне ці шопер з белым буслом, кнігі і размалёўкі, значкі, кубкі і бутэлькі з птушкамі ў нашым Дзікім маркеце

На верхнім фота – чапля-бугай, аўтар Раман Чалей.

Вам может быть интересно

Статьи по теме

Скролл

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: