?>
Апошнія навіны

Перазімавалі! У Мінску прайшоў “выпускны” для кажаноў

April 11 2022
Цэнтр рэабілітацыі рукакрылых “Кажанаполіс” выпусціў на волю 25 кажаноў, якія зімавалі ў спецыяльным халадзільніку ў спальных мяшэчках.

 
Усіх гэтых кажаноў выратавалі людзі: абуджаныя пасярод спячкі, звяркі б не выжылі ў маразы без корму.
 

Гэта ўжо чацвёрты сезон працы “кажанячага санаторыя”. Гэтай зімой тут адпачывалі познія і двухколерныя кажаны, рудыя вячэрніцы і нават “чырванакніжны” паўночны кажанок – сапраўдны прыгажун з кудлатай шакаладна-залацістай поўсцю. Гэта адзіны від рукакрылых, які камфортна жыве за паўночным палярным кругам!

Помні: кажаны – бяскрыўдныя і неагрэсіўныя жывёлы, але, на жаль, яны цярпяць ад многіх стэрэатыпаў. Усе віды рукакрылых у Беларусі знаходзяцца пад строгай аховай. Не крыўдзі і не бойся іх!

У ДОМ ЗАЛЯЦЕЎ КАЖАН — ШТО РАБІЦЬ?

  • Не панікуй — кажан баіцца больш, чым ты.
  • Не спрабуй яго злавіць: можаш траўмаваць!
  • Не дапускай кантактаў кажана са свойскімі жывёламі.
  • Калі кажан заляцеў у цёплую пару года: дачакайся вечара, адчыні вокны – пасля захаду сонца кажан зляціць сам.
  • Калі кажан знойдзены ўзімку, неадкладна звані ў “Кажанаполіс” (+375 29 213 92 57), там звярку дапамогуць перажыць зіму.
  • Калі ўсё ж трэба ўзяць кажана ў рукі (напрыклад, жывёла ляжыць на падлозе), рабі гэта толькі ў шчыльных пальчатках. Няма пальчатак? Акуратна накрый кажана каробкай, падсунь пад яе шчыльны аркуш паперы ці кардону і вынесі жывёлу на двор. Асцярожна пасадзі кажана на ствол дрэва ці іншую вертыкальную паверхню і пасля гэтага ўпэўніся, што жывёла адляцела.
  • Ні ў якім выпадку не скідвай кажана з акна ці з балкона – ён можа ўпасці на зямлю і стаць здабычай драпежнікаў.

Памятай: кажанам пагражае знікненне. 8 відаў кажаноў занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Фота Сяргея Аднавала

https://www.facebook.com/APB.BirdLife.Belarus/

Вам может быть интересно

Статьи по теме

Скролл

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: