Ласось / Лосось

ад 20 снежня 2019 года

Кумжа і сёмга — віды ласося, якія мігруюць і штогод нерастуюць у ручаях і рэках балтыйскага басейна на Беларусі; тут жа нагульваецца і моладзь. У 2018 годзе было больш за паўсотні вядомых гнёздаў кумжы і толькі адзінкавыя кропкавыя знаходкі сёмгі.

Ласось. Фота Аляксея Луферава

Ласось. Фота Аляксея Луферава

Што пагражае ласосевым рыбам у Беларусі?

1. Перакрыццё міграцыйных шляхоў: дамбы, забруджванне міграцыйных рэк, у тым ліку — цёплай вадой (і тут ёсць непасрэдная небяспека ад Астравецкай АЭС).
2. Знішчэнне нерастовых участкаў (забруджванне арганічнымі сцёкамі і сяльгасхімікатамі, спрамленне, замыванне пяском, што ёсць вынікам і лакальнай чалавецай актыўнасці праз рэгуляванне паводак і “ўладкаванне” берагоў, так і глабальных кліматычных эффектаў).
3. Незаконная здабыча.

 Як захаваць нашых ласосяў?

Каб захаваць гэтых рэдкіх рыб, у межах праекта “Захаванне ласосяў і еўрапейскага вугра ў Беларусі”:
  • створаны Ласосевы інфацэнтр у Варнянах. Цяпер кожны можа шмат даведацца пра гэтых цудоўных рыб з інтэрактыўнай экспазіцыі. Больш за тысячу чалавек так і зрабілі толькі за апошні год праекта;
  • створаны план і матэр’ялы для прасоўвання Інфацэнтра і прыцягнення наведвальнікаў, правялі інфакампанію, і цяпер на парадкі больш людзей ведаюць пра мігроўных ласосяў у Беларусі. А таксама пра іх турботы і пра сваю адказнасць. Улады Астраўца незалежна ад нашага праекта адкрылі скульптуру ласося на гадавіну горада, мы дапамаглі ім кансультацыяй. А мы адкрылі скульптуру кумжы ў Варнянах;
  • абсталяваны інфацэнтр і навучаны тыя, хто працуе з ім штодня, методыкам “Назірання за рэкамі”: цяпер яны могуць адсочваць стан ласосевых і іншых рэчак і навучаць гэтаму іншых;
  • забяспечана інфармацыйная падтрымка аднадумцам, што працягваюць патруляваць нерастовыя рэчкі і непасрэдна ахоўваць ласосяў.

 

 
 

 


Падзяліся артыкулам у сацсетках:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: