Як вызначыць від птушкі?
ад 7 чэрвеня 2017 года
Што трэба ведаць, каб вызначыць від птушкі?
Каб вызначыць від птушкі, трэба звярнуць увагу на некалькі прызнакаў:
памеры птушкі, афарбоўка апярэння, паводзіны, голас, месца пражывання. Але не абавязкова ведаць усё гэта, дастаткова некалькіх характарыстык альбо нават адной адметнай. Далей трэба адшукаць вашую птушку на старонках палявога вызначальніка.
Нават птушкі з аднаго сямейства могуць адрознівацца па
памерах, таму пры вызначэнні важна звяртаць на гэта ўвагу. Таксама трэба памятаць, што асабістую
афарбоўку апярэння некаторых птушак можна ўбачыць толькі падчас іх палёта, таму часам варта паназіраць больш часу.
Многія птушкі маюць унікальныя
паводзіны, якія адрозніваюць іх. Гэта могуць быць спевы, своеасаблівы танец і г.д. Нельга забываць і пра
месца пражывання: няма сэнсу шукаць качку ў лесе, а вераб’я на балоце. Здараецца, што вы не можаце разглядзець птушку ці ўвогуле яна небачная для чалавека. Тады можна вызначыць від птушкі па
голасе, яны ў ва ўсіх розныя.
Дубальт
Што трэба мець пры вызначэнні птушак?
Памятайце, што для якаснага вызначэння птушак трэба мець
бінокль і палявы вызначальнік. На нашым сайце змяшчаецца
онлайн вызначальнік птушак на беларускай мове, две вы можаце даведацца, якія віды ёсць у Беларусі, разглядзець на фотаздымках і нават паслухаць голас. Таксама на сайце можна знайсці інфармацыю пра тое,
як выбраць добры бінокль.