Чаротаўка трысняговая

Сямейства

Лацінская назва: Acrocephalus scirpaceus
Ангельская назва: Reed warbler
Руская назва: Камышовка тростниковая

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: A. s. scirpaceus – Еўропа ад Пiрэнейскага п-ва да нiзоўя Волгi i паўд. Скандынавii, паўд.-зах. Афрыка; A. s. fuscus – раён Каспійскага м., Каўказ, М. Азiя, Iран да Казахстана.

Біятоп: не вельмі густыя надводныя зараснікі трыснягу або рагозу, часцей за ўсё над сажалкамi, праточнымi азёрамi, рачнымi затокамi, уздоўж зарастаючых каналаў; часам у зарасніках аеру. У Грузii на Каўказе даходзiць да 2590 м в.у.м.

Гняздо: глыбокае, цылiндрычнае, моцна аплятае 2-3 сцябліны надводнай расліннасці (як сухой, так і свежай), пад час будовы над вадой. Можа быць у лазняку (не абавязкова над вадой) звычайна на ўзроўнi 45-85 см над вадой або грунтам, але не больш чым 3,5 м. Пабудаванае з вузкіх і шчыльна сплеценых палосак надводнай расліннасці з прымессю раслінных валокнаў, лiсця, раслiннага пуху i павуцiны. Высцілка з каласкоў трыснягу, а таксама (але не заўсёды) з валосся. Краi гнязда моцна загнуты ўнутр. D = 6-9 см, d = 4,5-7 см, H = 5-9(11,5) см, h = 3-6 см.

Яйкі: 3-5 (2-7), з закругленым вузейшым канцом, блакітна-аліўкавыя або светла-аліўкавыя (больш светлыя, чым у A. arundinaceus); плямкі сярэдняй велічыні даволі густыя, глыбокія – светла-шэрыя або светла-аліўкавыя, паверхневыя – шэра-аліўкавыя або зялёныя. Памеры: 18,0 х 13,5 мм (15,5-21,3 х 12,0-14,0 мм).

Арэал: Еўропа, акрамя Пн і У, Каўказ, цэнтр.-зах. Азія, лакальна М. Азія, Б. Усход і паўн.-зах. Афрыка.

Пералёты: (III)IV-V, (VII)VIII-IX(X).

Месца зімовак: трапічная, зах. і ўсх. Афрыка ад Намiбii, Батсваны i Замбii да ўсх. ўзбярэжжа.

Беларусь: нешматлікі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Зверху светла-карычневая з невыразным жаўтаватым брывом, нiз цела жаўтавата-алiўкавы. Ногi цёмныя. Вельмi падобная да балотнай чаротаўкі, адрознiваецца тонам афарбоўкi, спевам, афарбоўкай ног, а таксама суадносінамі даўжыні пёраў у крыле. Маладыя больш жаўтавата-алiўкавыя. Голас: спеў падобны, як у драздовай чаротаўкі, але больш цiхі i далiкатны – «шiтак-шiрак-цiррi-цiррi-цек-цек-тре-тре», таксама «цірі-цірі-цірі, цір-цір-цір, цэк-цэк-цэк, церр-церр, цірі-цірі, черк-черк-черк, гейд-гейд-гід, трэк-трэк-трэк». Асцерагае вельмi падобна, як звычайная чаротаўка – мяккiм «черр». Даўжыня цела 12-14 см, размах крылаў 17-21 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © Т. Раманава| Фота 2-3- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: