Клуб200
Клуб200 — гэта добраахвотнае аб’яднанне людзей, якія цікавяцца назіраннямі птушак. Клуб дапамагае яго сябрам убачыць у прыродзе новыя для іх віды птушак, а таксама віды, рэдкія ў Беларусі ці тыя, што толькі зрэдку адзначаюцца на яе тэрыторыі; больш даведацца пра вызначэнне птушак. Адначасова Клуб накіраваны на актыўную ахову птушак на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Клуб200 адкрыты для кожнага чалавека, які падзяляе мэты Клуба, выконвае нормы (правілы) Клуба.
Сябрам Клуба можа быць назіральнік птушак, які назіраў не менш за 200 відаў птушак на тэрыторыі Беларусі.
Кандыдатам у сябры Клуба можа быць назіральнік птушак, які назіраў не менш за 100 відаў птушак на тэрыторыі Беларусі. Кандыдат у сябры распаўсюджвае і атрымлівае ўсю інфармацыю нароўні з сябрамі Клуба, але не можа быць абраны ў Праўленне Клуба і галасаваць па гэтым і іншых пытаннях, звязаных з дзейнасцю Клуба.
Прыхільнікам Клубу можа быць назіральнік птушак, які назіраў менш за 100 відаў птушак на тэрыторыі Беларусі. Прыхільнік распаўсюджвае і атрымлівае ўсю інфармацыю нароўні з сябрамі Клуба, але не можа быць абраны ў Праўленне Клуба і галасаваць па гэтым і іншых пытаннях, звязаных з дзейнасцю Клуба.
Як дасылаць інфармацыю пра назіранні рэдкіх відаў птушак?
Калі ты сустрэў птушку са спісу відаў, цікавых для Клуба200, вышлі як мага хутчэй інфармацыю пра гэтае назіранне Каардынатару Клуба200 — Андрэю Барадзіну. Пажадана гэта зрабіць SMS-паведамленнем на нумар +375 336 607480 (МТС), або патэлефанаваць на гэты нумар. Таксама інфармацыю можна даслаць па электроннай пошце a.borodin84@gmail.com.
У паведамленні трэба напісаць: від птушкі, колькасць асобін, дата назірання, падрабязна аб месцы сустрэчы, аўтар(ы) паведамлення.
Паведамляць пра птушак са спісу відаў, цікавых для Клуба200, магчыма таксама на старонках Клуба200 у Facebook.
Як стаць сябрам, кандыдатам у сябры або прыхільнікам Клуба200?
Для гэтага трэба толькі зарэгістравацца на старонках Клубу200 на гэтым сайце і скласці спіс відаў птушак, якіх ты назіраў у прыродзе на тэрыторыі Беларусі (назіранні рэдкіх відаў птушак павінны быць пацверджаныя Беларускай арнітафаўністычнай камісіяй).
* — сяброўская складка ў апошнія гады не збіралася.
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: