Клуб 200
Клуб200 — гэта добраахвотнае аб’яднанне сябраў АПБ, якія цікавяцца назіраннямі птушак. Клуб дапамагае яго сябрам убачыць у прыродзе новыя для іх віды птушак, а таксама віды птушак, рэдкіх у Беларусі або зрэдку адзначаемых на яе тэрыторыі; больш даведацца пра вызначэнне птушак. Адначасова Клуб накіраваны на актыўную ахову птушак на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Клуб200 адкрыты для кожнага сябра АПБ, які падзяляе мэты Клубу, выконвае нормы (правілы) Клубу.
Сябрам Клубу можа быць назіральнік птушак, які назіраў не менш за 200 відаў птушак на тэрыторыі Беларусі.
Кандыдатам у сябры Клубу можа быць назіральнік птушак, які назіраў не менш за 100 відаў птушак на тэрыторыі Беларусі. Кандыдат у сябры распаўсюджвае і атрымлівае ўсю інфармацыю нароўні з сябрамі Клубу, але не можа быць абраны ў Праўленне Клубу і галасаваць па гэтаму і іншым пытанням, звязаным з дзейнасцю Клубу.
Як дасылаць інфармацыю аб назірання рэдкіх відаў птушак?
Калі Вы сустрэлі птушку, якая ўнесена ў спіс відаў цікавых для Клуба200, вышліце нам як мага хутчэй інфармацыю аб гэтым назіранні Каардынатару Клуба200 — Андрэю Барадзіну. Пажадана гэта зрабіць у выглядзе SMS-паведамлення на нумар +375 336 607480 (МТС), або патэлефанаваць на гэты нумар. Таксама інфармацыю магчыма даслаць па электроннай пошце a.borodin84@gmail.com
У паведамленні патрэбна напісаць: від птушкі, колькі асобін, дата назірання, падрабязна аб месцы сустрэчы, аўтар(ы) паведамлення.
Як стаць сябрам, або кандыдатам у сябры Клуба200?
Каб стаць сябрам, або кандыдатам у сябры Клуба200 вам неабходна:
Скласці спіс відаў птушак, якіх вы назіралі ў прыродзе на тэрыторыі Беларусі (назіранні рэдкіх відаў птушак павінны быць пацверджаны Беларускай орнітафаўністычнай камісіяй). Даслаць яго для Каардынатара Клуба200 на адрас электроннай пошты: a.borodin84@gmail.com
* — сяброўская складка ў апошнія гады не збіралася.
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: