Сініца вусатая
Сямейства Цімеліевыя
Лацінская назва: Panurus biarmicusПадвіды: P. b. biarmicus – паўд. цэнтр. i паўн. Еўропа; P. b. russicus – ад Аўстрыi i Балкан праз М. Азiю i паўд. Расiю да Маньчжурыi i Iрана; P. b. kosswigi – паўд. Турцыя.
Біятоп: зарастаючыя вадаёмы з вялікімі ўчасткамі трыснягу і рагозу.
Гняздо: у густым і паламаным трыснягу або рагозе, добра схаванае, няшчыльнае, з шырокіх (да 2,5 см), непераплеценых лістоў рагозу або трыснягу (як у L. luscinioides) (па-за шарападобнае гняздо выступае мноства іх канцоў). Багатая высцілка з каласкоў квітучага трыснягу. D = 15-20 см, d = 8-9 см, H = прыбл. 20 см, h = 6-8 см.
Яйкі: 5-8 (3-11), раўнамерна падоўжаныя да авальных, белыя да крэмава-белых; крапінкі і пражылкі дробныя і нешматлікія, карычневыя або цёмна-карычневыя. Памеры: 18,0 х 14,0 мм (16,0-22,0 х 13,5-15,0 мм).
Арэал: разарваны; плямiсты – ад зах. і паўд. Еўропы праз цэнтр. Азiю да Прыморскага краю. Iзаляавана- уЯпонii.
Пералёты: паўночныяпапуляцыі пералётныя (III-IV, VIII-X), паўднёвыя – аселыя.
Месца зімовак: у межах гнездавога арэала і на Пд на прылеглых тэрыторыях.
Беларусь: вельмі рэдкі, спарадычна пашыраны на гнездаванні і зімуючы від. Упершыню адзначаны на гнездаванні толькі ў 1993 г.Маецца магчымасць рассялення з З падвідуP. b. biarmicus із Пд – P. b. russicus, але канчаткова гэта пытанне не высветлена.
Верх цела i доўгi хвост у самцоў i самак карычневыя з карычным адценнем, дзюба жоўтая, у самца на шэра-блакiтнай галаве чорныя «вусы» i чорнае падхвосце. Самка без чорнага (за выключэннем плямак на крылах), верх галавы карычневы. Маладыя падобныя да самкi, але больш цёмныя, маладыя самцы з чорнай плямкай на плячах. Голас: далiкатнае шчабятанне з уплеценымi позывамі. Позыў – гучнае, металiчнае «діньнь». Даўжыня цела 15-18 см, размах крылаў 16-19 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: