Сініца сівая

Сямейства

Лацінская назва: Poecile palustris
Ангельская назва: Marsh tit
Руская назва: Гаичка черноголовая

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: P. p. palustris (сін. P. p. communis, P. p. longirostris) – зах., цэнтр. i паўн. Еўропа; P. p. stagnatilis – усх. Балгарыя, усх. Венгрыя, усх. Польшча: P. p. dresseri (сін.P. p. darti) – Англія і паўн.-зах. Францыя; P. p. italicus (сін.P. p. siculus) – Італія; P. p. brandtii (сін. P. p. kabardensis) – Каўказ. Акрамя таго, вылучаецца яшчэ 5 падвiдаў.

Біятоп: лісцевыя і змяшаныя (аддае перавагу дубам i букам), радзей хваёвыя лясы, звычайна вільготныя, паблiзу лясных ручаёў, рэк i балот. Таксама надрэчныя лясы, сады, густыя паркi, купiны дрэў сярод палёў. У гарах даходзiць да 1300 м в.у.м. (у Татрах – да 900 м в.у.м.).

Гняздо: у дупле з вузкай адтулінай (2,0-3,5 см), звычайна даволi нiзка, часам памiж каранямi, рэдка ў мурах або на зямлi, у шпакоўнях. Знешняя частка з моху (часам з прымессю травы), звычайна не вельмі шчыльная, высцілка з шэрсці і воўны з дадаткам пер’я. d =прыбл. 5 см.

Яйкі: 7-9 (5-11), з вострым вузейшым канцом. Белыя, з дробнымі і даволі густымі ржава-чырвонымі або пурпурнымi паверхневымi плямкамі, якiя згушчаны на шырэйшым канцы, i нешматлiкiмi фiялетава-шэрымi глыбокiмi. Памеры: 16,5 х 12,5 мм (16,0-17,0 х 12,0-13,0 мм).

Арэал: разарваны; Еўропа (акрамя Пн-У), Каўказ, цэнтр. і ўсх. Азія (ад зах. Алтая на У да Сахалiна i паўн. Японii, а на Пд-У – да паўд.-зах. Кiтая i Бiрмы).

Пералёты: аселая, паўн. частка папуляцыі мігрыруе на Пд.

Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.

Беларусь: звычайны аселы і качуючы від.

Верх галавы чорны з бляскам, чорны «гальштук», крылы аднолькава шэрыя. Белаватыя шчокi злучаюцца з падобнага колеру нiзам цела, верх шэра-карычневы. Маладыя зверху больш шэрыя, верх галавы матавы. Не пераблытаць з бурагаловай сініцай – маладыя абодвух вiдаў не адрознiваюцца ў палявых ўмовах. Голас: песня – манатоннае, хуткае «iфтi-iфтi-iфтi» або хуткае «д’яп-д’яп-д’яп». Позыў «спiцi, дедет-да-дее», а таксама «ціее-ціее». Даўжыня цела 11,5 см, размах крылаў 18-20 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: