Падарожнік снежны
Сямейства Стрынаткавыя
Лацінская назва: Calcarius lapponicusПадвіды: з4-5 вылучаныхпадвiдаўу Еўропе толькі : C. l. lapponicus – ад Скандынавii праз Пн Еўразii да Чукоцкага п-ва i Анадырскага зал.і C. l. subcalcaratus– Грэнландыя i Канада.
Біятоп: гнездавы – тундра, парослая ягаднымі кусцікамі і карлікавымі бярозамі (радзей зарасніківербаў), краi мохавай тундры з карлiкавай бярозай, вярбой i верасам на пагорках; пад час пералётаў і ўзімку – галоўным чынам адкрытыя тэрыторыі, пакрытыя травой, узбярэжжыi эстуарыi рэк, тарфянiкi або стэп, пустыя палi.
Гняздо: на зямлі, звычайна ў неглыбокай ямцы або збоку пагорка цi краю купіны, на сухiх месцах, але блiзка каля вады, часта пад навісаючымi раслінамi (бяроза, вярба, верас цi iншыя). Няшчыльнае, з вялікай колькасці сухой травы, сцёблаў, карэньчыкаў, лiсця, лiшайнiкаў, моху; высцілка з мяккай травы, раслiннага пуху, шэрсцi або валосся i мноства пёраў пардвы. D = 7-13 см, d = 5-7 см, h = 5-6 см.
Яйкі: 5-6 (3-7), крыху падоўжаныя, блiскучыя, светла-зялёныя, аліўкава-карычневыя, шэрыя або цёмна-жоўтыя, часта фон можа быць укрыты шматлiкiмi цёмна-алiўкава-карычневымi, iржавымi i пурпурова-карычневымі плямкамі рознага памеру. Памеры: 20,7 х 15,0 мм (18,0-23,5 х 14,0-17,1 мм).
Арэал: паўн. край Галарктыкі(гнездавы на Шэтлендах).
Пералёты: пералётны (III) IV-V, (VIII) IX-X (XI). СустракаеццанаШпiцбергене, а-вахМядзведжымi Ян-Мэен, уIсландыi, наФарэрах, уШвейцарыi, Iспанii, Партугалii, наМальце, уIталii (можазiмаваць), б. Югаславii i Балгарыi (магчыма, зiмуе).
Месца зімовак: ад Вялікабрытаніі і зах. Еўропы праз паўд. Еўропу і Сярэд. Азію шырокай паласой да Карэйскага п-ва і Японіі, паўд.-Усх. Кітая, паўн. i цэнтр. штатаў ЗША.Птушкi, якiязiмуюцьуЕўропе, паходзяцьяксаСкандынавii, такi зГрэнландыi.
Беларусь: вельмі рэдкі, залётны пад час міграцый від.
Выразны дымарфiзм. Самец у шлюбным уборы з чорнымі галавой, горлам i грудзьмi, ржавага колеру шыяй, белая палоска за вокам пераходзiць у белую пляму на грудзях. У канцы лета галава робiцца больш шэрай, горла бялее, шыя застаецца злёгку ржавага колеру. Самка з галавой у цёмныя рыскі, са светлымі шчокамі і горлам, злёгку рудай шыяй. Маладыя падобныя да самкi, але менш кантрастныя, без рудай плямы на шыі. Не блытаць са стрынаткамі – рэмезам і чаротаўкай, дамавым вераб’ём. Голас: у палёце сухое «брр-тктктк», адзiнкавы свiст «цье», «цю» (падобны, як у гіля, у палёце спявае падобна, як палявы жаўрук (365). Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 26-28 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: