Савук даўганосы
Сямейства Качыныя
Лацінская назва: Mergus serratorПадвiды:немае.
Бiятоп:глыбокiявадаёмызастравамi абовысокiмi берагамi сяродстарыхдрэўзгустымпадлескам, невялікіярэкі, узбярэжжыБрытанскіха-воў, Ірландыі, Нарвегіі, Балтыкі, наПнНарвегіі– тундра.
Гняздо:на зямлi пад прыкрыццем густых кустоў або высокай травы, паблiзу вады. У ямцы са скупой асновай з сухой травы і з вельмi багатай высцiлкай з цёмна-шэрага пуху з карычневым адценнем. D = 30-35 см, h = 4-6 см.
Яйкi:7-12 (5-14), моцна падоўжаныя з тупым вузейшым канцом. Памеры: 65,0 х 45,0 мм (56,0-71,0 х 40,0-48,0 мм).
Арэал:паўн. частка Галарктыкi, Брытанскія а-вы, ізаляваныя папуляцыі ў цэнтр. Еўропе, Беларусь, Літва, Латвія, Эстонія, паўн. частка Чорнага м.
Пералёты:IV-V, X-XIІ.
Месца зiмовак:узбярэжжы Скандынавii разам з Кольскiм п-вам, паўд. Балтыка, Паўночнае м., канал Ла Манш, узбярэжжы Вялікабрытаніі, Ірландыі і Ісландыі, бас. Міжземнага і Чорнага м., усх. i часткова паўд. Азiя, узбярэжжы Паўн. Амерыкi, паўд. Грэнландыя.
Беларусь: вельмі рэдкі на гнездаванні толькі ў паўн.-зах. палове краіны, пералётны і транзітна мігрыруючы від.
Сiлуэтам падобны да вялікага савука. Самец у шлюбным уборы адрознiваецца чубам на галаве, белым кольцам вакол шыi, карычневымi грудзьмi i шэрымi бакамi цела. Верх цела ў палёце значна цямнейшы. Самка, маладыя i самец у негнездавым ўборы адрознiваюцца ад вялікага савука: верх папялісты з карычняватым адценнем, белае горла злучана з белымі шыяй i грудзьмі, а ржавы колер галавы паступова пераходзіць ў белаватыя шыю i грудзi (параўн. з 106). Голас: у самцоў цiхае, хрыплае «гре, гро» або «крёх, крёх». У самак – больш гучнае, прарэзлівае «гарр, карр, грра», падобна, як у вялікага савука. Даўжыня цела 57-70 см, размах крылаў 82-97 см. Самка значна меншая за самца.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: