Савук вялікі

Сямейства

Лацінская назва: Mergus merganser
Ангельская назва: Goosander
Руская назва: Крохаль большой

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды:M. m. merganser – Еўропа і паўн. Азія; M. m. orientalis (comatus) – паўд. Азія(адАфганiстанадаКiтаяi Японii); M. m. americanus – Паўн. Амерыка.

Бiятоп: вялiкiя азёры i глыбокiя рэкi з абрывiстымi берагамi сярод старых дрэў, таксама ў горных раёнах, альпійская папуляцыя пранікае ў гарады.

Гняздо: часцей за ўсё ў дуплах, норах, шчылiнах скал, пад камянямi або дрэвамі, вырванымі з каранямі, займае таксама гнездавыя скрынкі. Высцiлка з парахнi (часам з прымессю травы або галiнак верасу), у наземных гнёздах (заўседы закрытых зверху, напр., густымi галiнкамi кустоў) высцiлка з галiнак i параўнальна тоўстых траў з прымессю лiстоў. З пачаткам наседжвання з'яўляецца шмат белага пуху. Памеры наземных гнёздаў: D = 30-35 см, h = прыбл. 5 см.

Яйкi:7-12 (4-15), большая колькасць паходзiць ад 2 самак, моцна падоўжаныя з тупым вузейшым канцом (радзей авальныя i падоўжаныя з тупымi канцамi; вельмi рэдка звострымi канцамi), крэмавыя, блiскучыя. Памеры: 68 х 46 мм (56-75 х 37-50 мм).

Арэал: разарваны. Ад паўн. Еўропы шырокiм поясам праз Азiю i ўсю Паўн. Амерыку, а таксама цэнтр. Азiю. У Еўропе таксама ў Шатландыі і Уэльсе, Францыі, Швейцарыі, Германii, Аўстрыі. Ізаляваныя папуляцыі ў Славакіі, Славеніі, Албаніі, Грэцыі.

Пералёты:пералётны ў паўн. частцы арэала, на Пд – аселы. канец II-пач. V, X-XIІ.

Месца зiмовак:узбярэжжы Скандынавii, Iсландыі, Паўночнага, Балтыйскага, Чорнага, Аральскага, Каспійскага м., паўд. i ўсх. Азiя, паўд. і цэнтр. часткі Паўн. Амерыкi.

Беларусь:вельмі рэдкі на гнездаванні толькі ў паўн. палове краіны, пералётны, транзітна мігрыруючы і ў нязначнай колькасці зімуючы від.

Самец у шлюбным уборы мае чорную галаву з зялёным бляскам, чорную спiну i цялесна-белы жывот. Вялiкая галава са слаба вызначаным чубам. Пад час палёту ў самцоў на версе цела пераважае белы колер. Самка, маладыя i самец у няшлюбным ўборы з белым нiзам, папялістымi бакамi i спiной, цёмна-ржавага колеру галава з чубам рэзка адмежаваная ад белай шыі i белага горла (параўн. з 107). Голас: у самца хрыплае, працяглае «дорр-дорр, га-га» або «ба-а-баб», у самкi гарлавое «карр-карр». Даўжыня цела 72 см, размах крылаў 95 см. Самка значна меншая за самца.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1-2- © В. Кашчэеў| Фота 3- © М. Гулінскі

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: