Глушэц

Сямейства

Лацінская назва: Tetrao urogallus
Ангельская назва: Capercaillie
Руская назва: Глухарь

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: Колькасць падвiдаў дакладна не вызначана. T. u. urogallus – паўн. Фенаскандыя, Кольскi п-аў, паўн. Расiя, паўн.-зах. Сiбiр (некаторыя аўтары вылучаюць на гэтай тэрыторыi некалькi падвiдаў, у тым лiку: T. u. urogallus – Шатландыя i паўн. Скандынавiя; T. u. lonnbergii – Пн Кольскага п-ва; T. u. karelicus – Фiнляндыя; T. u. obsoletus – паўн. Расiя; T. u. kureikensis – паўн.-зах. Сiбiр); T. u. major – цэнтр. Еўропа, Польшча, зах. Украiна i да наваколляў Санкт-Пецярбурга, паўд. Скандынавiя, Фiнляндыя да Балканаў (Некаторыя аўтары гэты падвiд лiчаць у якасцi сiнонiма T. u. urogallis у шырокiм сэнсе i наогул яго не вылучаюць). На тэрыторыi арэала T. u. major вылучаюцца часам 2 падвiды: T. u. pleskei – Беларусь, паўн. Украiна i большая частка еўрап. Расii, i T. u. volgensis – цэнтр. i паўд. Расiя; якiя аднак аб'ядноўваюцаа часцей за ўсё з T. u. Major;T. u. taczanowskii – паўд.-ўсх. Еўропа; T. u. rudolfi – паўд. і ўсх. Карпаты, Румынiя; T. u. aquіtanicus – Пiрэнеi; T. u. cantabricus – Кантабрыйскiя горы (Iспанiя); T. u. uralensis (сiн. T. u. grisescens) – паўд. Урал i паўд.-зах. Сiбiр да зах. Алтаю; T. u. taczanowskii – памiж рэк Об i Енiсей да Якуцii i воз. Байкал. Прыродныя скрыжаваннi з цецеруком (часцей за ўсё самца цецерука з самкай глушца) даюць непладавiтае патомства (Tetrao medius).

Бiятоп: вялiкiя комплексы бароў з участкамі густога лiсцевага падлеску і падросту, а таксама з добра развiтым слоем ягадных кусцікаў, паблiзу тарфяных балот. У гарах даходзіць да 1500-2000 м в.у.м..

Гняздо: у ямцы памiж купiнамi раслін (напр., верасу i сухой травы), звычайна прыкрытае елкай, кустом, паваленым дрэвам, часам паміж каранёў каля асновы дрэва. У выключных выпадках – у старых гнёздах іншых відаў птушак нават на вышыні 3-5 м над зямлёй. Высцiлка з сухой травы i лiсця з прымессю iглiцы i моху. D = прыбл. 25 см, H = прыбл. 15 см.

Яйкi: 6-12 (4-16), крыху падоўжаныя, жоўта-ржавыя (бледныя); глыбокiя плямы – дробныя i густыя, папяліста-алiўкавыя альбо ржава-бурыя, паверхневыя – больш цёмныя, буйнейшыя i рэдкiя, iржава-бурыя. Памеры: 58,0 х 41,0 мм (54,0-64,0 х 39,0-46,0 мм).

Арэал: у Еўропе разарваны: Шатландыя, Альпы, Дынарскія горы, Карпаты і ад цэнтр.- ўсх. Еўропы i Скандынавii да ўсх. Сiбiры.

Пералёты: аселы.

Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала.

Беларусь: шырока распаўсюджаны ў цэнтр. і паўн., спарадычна ў паўд. частках краіны нешматлікі від. Два падвіды: на большай частцы – T.u.pleskei, у паўд.-зах. – T. u.major.

Птушка велiчынёй з iндыка, самка значна меншая, але большая, чым падобная да яе самка цецерука, больш цёмная і мае закруглены на канцы хвост. Маладыя ў ювенільным уборы падобныя да самкi, на пачатку восенi фармiруецца ўбор першай восенi, падобны да дарослага, але ў самцоў крыху святлейшы, з карацейшымi i больш вузкiмi рулявымi. Палёт даволi цяжкi, пры старце птушка гучна лопае крыламi i пасля таго, як дасягне вышыні верхавін дрэў, з нерухомымi крыламi планiруе ўнiз. У месцах, дзе сустракаецца разам з цецеруком, утварае міжвiдавыя гiбрыды, якiя завуцца кракатнямi (часцей за ўсё бацькам кракатнёў з’яўляецца цецярук). Гiбрыды, у залежнасцi ад свайго полу i палавой прыналежнасцi бацькоў, могуць быць больш падобныя на глушца або цецерука, бясплодныя (самка нагадвае самку глушца). Голас: пад час шлюбнага перыяду не вельмi гучнае такаванне. Складаецца з некалькiх частак: кляпання, каркавання (у падвiдаў urogallus, major, aquitanicus), падобнага на гук пры раптоўным выцягванні корка з бутэлькi, і тачэння – хрыплага, прарэзлiвага, падобнага да тачэння касы (пад час гэтай часткi «песнi» самец глухi). Уклад «песень» у розных падвiдаў адрознiваецца, часта адсутнiчае каркаванне. Глушэц такуе на золку, з распушчанымi крыламi спачатку на дрэве, дзе ён начаваў, а потым на зямлi. Самка выдае кароткае кудахтанне «бак-бак, гак-гак». Даўжыня цела самца 80-110 см, самкi 58-68 см, размах крылаў самца 132 см, самкi 98 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Joxerra Aihartza|© Sighmanb

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: