Чапля-бугай
Сямейства Чаплевыя
Лацінская назва: Botaurus stellarisПадвiды: В. s. stellaris – ад Вялiкабрытанii, зах. i паўд. Еўропы праз Сярэд. Азiю да Ахоцкага м. i Японii, паўн.-ўсх. Афрыка i ад Iрана праз паўн. Iндыю да паўд. Кiтая; B. s. capensis – Афрыка на Пд ад Сахары.
Бiятоп: вялiкiя ўчасткі трыснягу, нізінныя балоты, плыткія азёры, рыбныя ставы.
Гняздо: сярод самкнутага трыснягуа (часцей за ўсё на цвёрдай аснове або на кучы). Плоскі подсцiл cа шчыльна прылеглых, крыва ўкладзеных слаёў (знiзу подсцiл з лiстоў трыснягу i аеру; наступныя слаi – сухiя i вiльготныя сцяблiны трыснягу, укладзеныя папераменна). D = 50-90 см, H = 50 см (новае гняздо), пад канец наседжвання – прыбл. 35 см.
Яйкi: 3-6, крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, алiўкава-зеленаватыя. Памеры: 53,0 х 38,0 мм (47,0-59,0 х 35,0-42,0 мм).
Арэал:разарваны. Еўропа (акрамя Пн), цэнтр. пояс Азii да Цiхага ак., паўд. i паўн.-зах. Афрыка.
Пералёты: III-IV, VIII-XI. Паўднёвыя папуляцыi – аселыя.
Месца зiмовак: паўд. і зах. часткі гнездавога арэала, паўд. Азiя, паўн. i трапiчная Афрыка, Аравiйскi п-аў.
Беларусь: Шырока распаўсюджаны, але нешматлікі на гнездаванні від.
Палева-карычневая, стракатая, з чорным верхам галавы. Маладыя падобныя на дарослых, але плямы крыху святлейшыя, а «вусы» меней выразныя. Ад маладых чапляў-квакваў адрозніваюцца адсутнасцю белых рысак на версе цела. Голас: моцнае (можна пачуць з адлегласці каля 1 км), паўтараемае, часцей за ўсё, некалькі разоў з інтэрваламі ў некалькі секунд «ы-ы-ып-пруумб». Акрамя гэтага, гарлавое карканне «краў, грок», падобнае на голас чаплі-кваквы. Даўжыня цела 62-80 см, размах крылаў 100-135 см. Самка крыху меншая за самца.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: