Адзін раз на 10 гадоў! Патрэбна дапамога: дайце дзікай прыродзе шанс.
Абвестка,Апошнія навіны,Навіны Беларусі ад 13 мая 2022 года
Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды для аб’яўлення ў 2024–2033 гадах.
Навукоўцы зараз шукаюць патэнцыйныя асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) – заказнікі і помнікі прыроды мясцовага значэння – у Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Гродзенскім, Іўеўскім, Лідскім, Мастоўскім, Ашмянскім і Свіслацкім раёнах Гродзенскай вобласці. Патэнцыйныя ААПТ (мясцовыя і рэспубліканскага значэння) шукаюць таксама ў Мінскай і Магілёўскай абласцях.
Апішыце прыкладныя межы патэнцыйнай ААПТ, наяўнасць на ёй “чырванакніжных відаў”, рэдкіх і ўнікальных біятопаў і ландшафтаў, унікальнасць аб’екта. Магчыма, нейкія існуючыя ААПТ маюць патрэбу ў змяненні межаў?
Пасля будуць вылучацца сродкі на вывучэнне і падрыхтоўку матэрыялаў для абвяшчэння новых ААПТ.
Каб тэрыторыя магла атрымаць статус заказніка мясцовага значэння, яна павінна адпавядаць як мінімум двум агульным і двум спецыяльным крытэрыям (гл. арт. 16, пп. 2 і 6, 7 Закона аб ААПТ).
Агульныя крытэры:
Спецыяльныя крытэры:
Агульны крытэр пры выбары прыродных тэрыторый для абвяшчэння іх помнікам прыроды – наяўнасць каштоўных прыродных комплексаў і аб’ектаў (участкі лесу з каштоўнымі пародамі дрэваў, старажытныя паркі, асобныя векавыя дрэвы ці дрэвы рэдкіх парод, групы такіх дрэваў, участкі з рэліктавай або асаблівакаштоўнай расліннасцю, іншыя каштоўныя батанічныя аб’екты.
Так, напрыклад, на статус прыроднага помніка могуць прэтэндаваць:
Адно векавое дрэва не толькі здольнае даць столькі ж кіслароду, як дзясяткі маладых дрэваў, але і стаць мясцовай славутасцю, якая дапаможа прывабіць турыстаў. Такія дрэвы-ветэраны ўражваюць не адной прыгажосцю формы ды раскідзістымі шатамі, але і тым, што яны – сведкі гісторыі краю. Вучоныя сцвярджаюць, што асобныя віды жывёл і раслін пасяляюцца толькі на такіх ветэранах. Раней іх было больш, а цяпер усе яны пасяліліся на старонках Чырвонай кнігі: напрыклад, амяла аўстрыйская.
Да каштоўных прыродных комплексаў і аб’ектаў, якія могуць стаць помнікам прыроды, адносяцца таксама крыніцы, ручаі і іншыя каштоўныя водныя аб’екты і звязаныя з імі экасістэмы; асобныя рэдкія формы рэльефу, размешчаныя ў прыродным асяроддзі мінералагічныя, палеанталагічныя і іншыя ўнікальныя геалагічныя матэрыялы.
Калі вы ведаеце тэрыторыі, якія могуць стаць заказнікам або помнікам прыроды, паведамляйце пра іх да канца траўня 2022 года на адрас aapt.belarus@gmail.com.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: