Чэрвень – час нараджэння кажанят. Не турбуй рукакрылых!

ад 27 чэрвеня 2022 года

Лета – напружаны і складаны сезон для кажаноў. Вясной цяжарныя самкі ўжо сфармавалі мацярынскія калоніі і засялілі свае летнія сховішчы – гарышчы і іншыя цёплыя месцы.

У чэрвені ў самак роды, кожная нараджае 1-2 кажанят. Калонія – гэта невялікі радзільны дом, і там бывае шумна. Не хвалюйся і не турбуй кажаноў! Ад іх няма ніякай пагрозы, тым больш што кажаны – жывёлы, якія знікаюць. Усе іх віды ў Беларусі ахоўваюцца законам, а восем відаў уключаныя ў Чырвоную кнігу.

Двухцветный кожан Karol Tabarelli de Fatis iNaturalist.org CC BY-NC 4.0

Двухколерны кажан. Фота: Karol Tabarelli de Fatis / iNaturalist.org CC BY-NC 4.0

Беларускія кажаны абсалютна няшкодныя – яны ніколі не нападаюць на чалавека і практычна не нясуць ніякай пагрозы.

Але трэба памятаць некалькі базавых правіл бяспекі:

  • любы фізічны кантакт з кажаном павінен адбывацца ў шчыльных пальчатках;
  • не дапускай кантактаў свойскіх жывёл (катоў, сабак) з кажанамі;
  • калі кажан заляцеў у памяшканне, спакойна адчыні вокны і ён вылеціць сам;
  • калі знойдзеш кажана на сцяне, проста накрый яго любой скрыначкай (падыдзе звычайная каробка для абутку), накрый накрыўкай і ўвечары, рукой у пальчатцы, падсадзі на дрэва на вышыню 1,5-2 м.  
Двухколерны кажан. Калі кажана ўсё ж трэба ўзяць у рукі, рабіце гэта толькі ў пальчатках 800

Двухколерны кажан. Калі кажана ўсё ж трэба ўзяць у рукі, рабіце гэта толькі ў пальчатках. Фота Аляксея Шпака, група “Кажаны Беларусі”

Памятай: у чэрвені, падчас родаў і выхавання дзіцянят, кажаны вельмі ўразлівыя і безабаронныя. Любы непакой можа прывесці да гібелі значнай колькасці кажаноў і іх малянятак.

Як вярнуць кажаня матулі?

Пасля вывядзення дзіцянят кажаны пакідаюць свае летнія сховішчы і адлятаюць на зімоўку. Адбываецца гэта звычайна цягам жніўня.

Узніклі праблемы? Тэрмінова тэлефануй у Кажанаполіс, валанцёры абавязкова дапамогуць! Кантакты: Аляксей Шпак, +375 29 2139257 (МТС, Viber).

Телеграм


Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Spelling error report

The following text will be sent to our editors: