2 жніўня наступіць дзень экалагічнага доўгу – што гэта значыць?
Апошнія навіны,Сусветная навіна
ад 6 чэрвеня 2023 года
Стала вядомая дата экалагічнага доўгу. Да 2 жніўня чалавецтва патраціць усе рэсурсы, якія за год можа вырабіць Зямля.
З гэтага дня мы пачынаем жыць за кошт будучых пакаленняў, памяншаючы запасы рэсурсаў, накопленых прыродай за гісторыю планеты.
Дзітва. Фота Сямёна Левага
Сёлета дзень экалагічнага доўгу наступіць пазней, чым летась і залетась. Але сітуацыя паляпшаецца недастаткова хутка: каб выканаць глабальную мэту па скарачэнні выкідаў вугляроду на 43% да 2030 года ў параўнанні з 2010-м, дзень экадоўгу павінен пераносіцца на 19 дзён штогод на працягу наступных сямі гадоў!
- павелічэнне нізкавугляродных крыніц электраэнергіі ў свеце з цяперашніх 39% да 75% пасуне дзень экадоўгу на 26 дзён,
- замена аўтобусаў на дызельным паліве на электрычныя – як мінімум на 21 дзень,
- скарачэнне ўдвая харчовых адкідаў – на 13 дзён,
- ахова і паўторнае забалочванне тарфянікаў – на 4 дні,
- шырокае распаўсюджанне каршэрынгу – на 3 дні.
Што можна ўвесці ў сваю практыку, каб зберагчы прыродныя рэсурсы?
- хаця б адзін дзень на тыдзень не есці мяса,
- выкарыстоўваць LED-лямпачкі,
- не выкідваць, рамантаваць сапсаваныя рэчы,
- знізіць хуткасць, калі едзеш у аўто,
- спажываць мясцовыя прадукты.
Для Беларусі дзень экалагічнага доўгу
наступіў яшчэ 12 траўня. Гэта значыць, што менш чым за паўгода краіна патраціла той аб’ём аднаўляльных рэсурсаў, якія здольная аднавіць за год.