Дикие новости

Новы від птушак для Беларусі

23 октября 2025

21 кастрычніка віцяблянка Паліна Дубовая звярнула ўвагу на птушку каля гандлёвага цэнтра. Аказалася, што гэта белаваллёвы дрозд (Turdus torquatus, белозобый дрозд) – від, які раней не адзначаўся ў нашай краіне. На жаль, птушка разбілася аб шкляны будынак.

Белаваллёвыя дразды гняздуюцца ў горных раёнах Скандынавіі, а на поўдзень на зімоўку штогод мігруюць праз Беларусь. Так думалі арнітолагі, і гэтая знаходка пацвердзіла гіпотэзу.

Белаваллёвы дрозд. Фота Паліны Дубовай

Белаваллёвы дрозд. Фота Паліны Дубовай

Знешне белаваллёвы дрозд вельмі падобны на звычайнага ў нас чорнага дразда. Калі ярка-чорны самец добра адрозніваецца ад чорнага белай плямай на грудзях, то маладыя птушкі і самкі ад самак і маладых чорнага амаль не адрозніваюцца. Асабліва цяжка іх адрозніць у полі. Гэта будзе 344 від у беларускім спісе птушак.

Тыдзень таму ў Бельгіі вельмі рэдкая ў Еўропе каральковая пячураўка разбілася аб шыбу будынка. Толькі ў Беларусі падчас міграцыі аб шыбы забіваюцца сотні тысяч птушак штогод. Сярод іх ёсць і рэдкія і новыя для краіны віды. Для іх абароны нічога не робіцца ні дзяржавай, ні архітэктарамі, каля некаторых рабочых будынкаў дворнікі амаль штодзень змятаюць мёртвых птушак з асфальту ў сметнік.

Перш-наперш трэба засцерагчы птушак ад гібелі, а па-другое, прыглядацца і да мёртвых птушак (дзіўны выгляд, кольцы), каб ніякая каштоўная інфармацыя не прапала для навукі.

Дзяліся сваімі назіраннямі ў Тэлеграм-чаце «Ціў-ціў».

Фота Паліны Дубовай.

Вам может быть интересно

Статьи по теме

Скролл

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: