Шуляк-карагольчык

Сямейства

Лацінская назва: Accipiter nisus
Ангельская назва: Sparrowhawk
Руская назва: Перепелятник

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды:A. n. nisus – большая частка Еўропы, М. Азiя, на У – да зах. Сiбiры; A. n. wolterstorffi – Сардзінiя, Корсiка; A. n. granti – Мадэйра і Канарскія а-вы; A. n. punicus – паўн.-зах. Афрыка; A. n. nisosimilis – цэнтр. i ўсх. Азiя; A. n. melaschistas – далiны ў Гiмалаях i гарах Сярэд. Азii.

Бiятоп:ускрайкі вялiкiх лясных комплексаў, высечак альбо групы дрэў сярод палёў, прырэчныя лясы, сады, пачынае пранікаць у гарады. Пазбягае вільготных і горных тэрыторый.

Гняздо:на высокiм дрэве (звычайна хваёвым) у сярэдняй частцы густой кроны ля ствала. У выглядзе плоскага кола з нерэгулярна выступаючымi галiнамi; з тонкiх галiнак, перакладзеных часам зялёнымі лістамі i сухой травой. Высцiлка са свежых галiнак i кары хваёвых дрэў. З 7-10-га дня наседжвання ў высцiлцы з’яўляюцца пёры самкi. D = 30-40 см. Гняздо будуе кожны год, часам выкарыстоўвае як аснову гнёзды іншых птушак.

Яйкi:4-5 (2-7), амаль акруглыя альбо з рознымi канцамi, трошкi падоўжаныя з тупым вузейшым канцом. Белыя (радзей з шараватым альбо зеленаватым адценнем). Плямы звычайна падобныя на круг вакол цэнтра яйка, радзей на адным канцы альбо размешчаныя раўнамерна па ўсiм яйку, iржавыя альбо карычневыя (глыбокiя большыя i больш светлыя). Памеры: 40 х 33 мм (36-43 х 31-34 мм).

Арэал:Палеарктыка акрамя крайняй Пн i часткова Пд (заходзіць у паўн.-зах. Афрыку).

Пералёты:III-IV, VIII-X.

Месца зiмовак:часткова ў межах гнездавога арэала, Еўропа (акрамя Пн), Азiя, паўн.-ўсх. Афрыка.

Беларусь: адзін з найбольш распаўсюджаных і звычайных відаў драпежных птушак, жыве асела або качуе ўзімку.

Нагадвае шуляка-галубятніка, але значна меншы. Маладыя з большай колькасцю рысак на нiзе цела, але яны размяшчаюцца менш рэгулярна. Самец ад споду рыжаваты. Голас: хуткае «кік-кік-кік-кік, ке, г’ю», або двухскладовае «к’ю-к’ю». Даўжыня цела самца 28-34 см, самкі 35-41 см, размах крылаў самца 61 см, самкі 74 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч|

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: