Сокал-балабан

Сямейства

Лацінская назва: Falco cherrug
Ангельская назва: Saker falcon
Руская назва: Балобан

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды:F. c. cherrug (ciн. F. c. danubialis) – адцэнтр. Балкан, Украiны праз Расiю на У да р. Енiсей i Алтая, М. Азiя, Iрак; F. c. milvipes – паўн.-ўсх. Сiбiр, паўн. Манголiя, Кiтай; F. c. altaicus – горы цэнтр. Азii.

Бiятоп:высакагорныя дрэвастоі (часцей за ўсё на ўзгорках) непадалёку ад адкрытых тэрыторый; у паўд.-ўсх. частцы арэала – адкрытыя тэрыторыi з мноствам яроў.

Гняздо:у кроне высокiх дрэў; у паўд.-ўсх. частцы арэала – на скальных абрывах. Часта гняздзiцца ў старых гнёздах iншых вялiкiх птушак. Уласнае гняздо ў форме кола, у аснове – сухiя галiны i сукi; скупая высцiлка з галiнак i сухой травы (на скалах у высцiлцы часта шэрсць). D = 70-75 см.

Яйкi:2-5, у процiлегласць да яек F. rusticolis – падоўжаныя з павольна закругленым вузейшым канцом. Жаўтавата-белыя з цагельным альбо глiнiстым налётам, мазкi – iржава-, фiялетава- або светла-карычневыя з чырванаватым адценнем. Памеры: 55,5 х 40,5 мм (47,0-62,0 х 36,5-48,0 мм).

Арэал:паўд.-ўсх. Еўропа, М. Азiя, цэнтр.-зах. i Сярэд. Азiя.

Пералёты:пераважна пералётны (III-IV, X-XII). Паўднёвыя папуляцыi – аселыя (некаторыя асобiны нават з папуляцый пералётных зiмуюць у межах гнездавога арэала). Далятае да Францыi, Германii, Польшчы, Данii, Фiнляндыi, на Балеары, да Вялiкабрытанii, Нарвегii, Швецыi, Швейцарыi.

Месца зiмовак:часткова ў межах гнездавога арэала, М. Азiя, паўд. i ўсх. Азiя, паўн.-зах. i паўн.-ўсх. Афрыка (ад далiны р. Нiл да Чырвонага м.).

Беларусь: вельмі рэдкі залётны від; упершыню адзначаны у 2005 г., у астатнія годы вядома некалькі залётаў маладых балабанаў у Беларусь дзякуючы спутнікавым перадатчыкам на птушках.

Спiна рыжавата-бурага колеру, белаватыя галава і спод цела, слаба вызначаныя «вусы», параўнальна доўгi хвост. Маладыя падобныя на дарослых, але васкавiца i ногi блакiтнаватыя. Голас: хрыплае «кро-кро», працяглае «кі’як», узрушаны – «кi-кi-кi». Даўжыня цела 45-59 см, размах крылаў 102-130 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Marek Szczepanek

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: