Чаротніца

Сямейства

Лацінская назва: Gallinula chloropus
Ангельская назва: Moorhen
Руская назва: Камышница

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: G. ch. chloropus – Еўропа; G. ch. correiana – Азоры.

Бiятоп: невялiкiя вадаёмы (сажалкі, рачныя затокi, старыцы, зарастаючыя каналы, рачныя ўзбярэжжы, радзей азёры) з зарослымi берагамi i добра развiтай плаваючай раслiннасцю.

Гняздо: сярод воднай плаваючай расліннасці або на купіне, каля самай вады, так, што птушка падплывае да гнязда, часам гняздо плаваючае або на беразе сярод раслін у кусце, заўсёды паблізу вады. У выключных выпадках – на кусце або на дрэвах i нават у старых гнёздах іншых відаў да 8 м над зямлёй. Падоўжанае, чашападобнае амаль выключна з лiстоў аеру альбо трыснягу, укладзеных крыж-накрыж (сцёблы толькі ў аснове); высцiлка – з дробных лiстоў аеру i траў. D = 21-30 см, d = 10-19 см, H = прыбл. 15 см, h = прыбл. 3-4 см.

Яйкi: 5-10 (2-13, часам 20, больш за 13 – магчыма, знесеныя 2 самкамі), крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, жаўтаватыя або зеленаватыя. Глыбокiя плямы – шэрыя з фiялетавым адценнем, больш дробныя i густыя; паверхневыя – карычневыя, чырванаватыя або бурыя. Памеры: 42,0 х 29,0 мм (38,4-49,4 х 24,0-34,0 мм).

Арэал: разарваны. Стары i Новы Свет (акрамя Паўн. Галарктыкi, Аўстралii, Пд Паўд. Амерыкi i раёна Сахары).

Пералёты: III-IV, IX-XI. Тыпова пералётныя толькi папуляцыi з паўн. раёнаў арэала.

Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала, паўд. Еўропа, паўд. i ўсх. Азiя, паўн. Афрыка, Цэнтр. i Паўд. Амерыка.

Беларусь: нешматлікі, месцамі звычайны пералётны і транзітна мігрыруючы від. Вельмі рэдка адзначаецца на зімоўцы.

Алiўкава-бурая з белым падхвосцем i з чырвонай плямай голай скуры над дзюбай. У маладых чырвоны колер адсутнiчае, дзюба карычнева-зялёная). Птушаняты чорныя, верх галавы i горла чырвона-блакiтныя. Голас: кароткае, хрыплае «кiркк», «цьюрк», «кiк, кiк», а таксама «куррук», «кррруук», позыў – «кек, кек». Даўжыня цела 32-35 см, размах крылаў 49-56 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Т. Раманава|© Дз. Якубовіч|© Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: