Саджа
Сямейства Рабкі
Лацінская назва: Syrrhaptes paradoxusПадвіды:не мае.
Біятоп:пустыні, паўпустыні і стэпы, часта з салёнымi глебамi. Аддае перавагу гліністым, пясчаным і галечным глебам, а не камяністым.
Гняздо:у ямцы, часам рэдка высланай сухiмi раслінамi, можа знаходзіцца як пад прыкрыццем раслін, так і на адкрытым месцы. d=10-15 см.
Яйкі:2-3 (4), падоўжаныя, набліжаныя да эліптычных, палева-жоўтыя, глініста-шэрыя (часта з жоўтым адценнем) да крэмавых; глыбокія плямы – невыразныя, светла-шэрыя, паверхневыя – светла-карычневыя або карычневыя. Памеры: 42,5 х 29,5 мм (39,0-44,0 х 27,0-35,0 мм).
Арэал:ад паўн. узбярэжжаў Каспійскага м. ў зах. і цэнтр. Азіі да ўсх. Кітая і на Пд да р. Брахмапутра.
Пералёты:аселы або пералётны (III-IV, X). Акрамя гэтага, нерэгулярна залятае ў Еўропу. Больш шматлікімі гэтыя інвазіі былі ў канцы ХІХ і пачатку XXст., пасля якіх нават нядоўга гняздзіўся ў Еўропе, напр., у Вялікабрытаніі (1888-1889 гг.), Бельгіі (1889), Галандыі (1863 і 1888 гг.), Германii (1888 г.), Даніі (1888-1889 гг.), Швецыі (1888 г.), Польшчы (1888 г.), Аўстрыі (1889 г.), Балгарыі (1908 г.), Расіі (у раёне Масквы ў 1908 г.), Беларусі (1883 г.), Украіне (1888 і 1908 гг.). У ХХ ст. інвазіі зрабіліся менш шматлікімі і назіраліся ў 1904, 1906, 1908, 1913, 1917, 1921, 1922, 1944, 1961, 1990, 1992, 1996 гг.). Далятае да Фарэрскiх і Нармандскіх а-воў, Нарвегіі, Фінляндыі, Эстоніі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Галандыі, Швецыі, Францыі, Швейцарыі, Іспаніі, Італіі, Грэцыі, б. Югаславіі, Румыніі, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Літвы, Латвіі, Польшчы і Турцыі.
Месца зімовак:у межах гнездавога арэала, а таксама ў паўд. Азіі на Пд ад арэала.
Беларусь: вельмі рэдкі, выпадкова залётны від. Пасля 1883 г. не адзначаўся.
Сiлуэт больш стройны, чым у чарнабрухага, белабрухага i чырванабрухага рабкоў, доўгi хвост. Ногi апераныя разам з пальцамi, заднi палец адсутнiчае. У абодвух полаў перад жывата чорны, тыл – белы. Верх цела пясочнага колеру з чорнымi плямкамi. Самец з аранжавым горлам i, часткова, верхам галавы (на шыi i галаве чорных плямак няма). Ашыйнiк на грудзях не заўсёды добра адзначаны. У самкi на горле падкрэсленае чорным кольца, а чорныя плямкi са спiны пераходзяць на шыю i верх галавы. Голас: амаль выключна ў час палёту, гарлавыя гукi «карк, кiшэрiк, цiень-цiень». Даўжыня цела 30-44 см, размах крылаў 60-78 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: