Аляпка

Сямейства

Лацінская назва: Cinclus cinclus
Ангельская назва: Dipper
Руская назва: Оляпка

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: C. c. cinclus (сін.C. c. meridionalis, C. c. orientalis) – Скандынавія, Карэлія, усх. і паўд. ўзбярэжжы Балтыкі, Данiя, паўд. Францыя, З Пiрэнейскага п-ва, Корсiка, Сардзінiя; C. c. aquaticus – цэнтр. і зах. Еўропа, Балканы; C. c. gularis – Вялiкабрытанія; C. c. hibernicus – Ірландыя, зах. Шатландыя; C. c. uralensis – Урал; C. c. caucasicus – Каўказ, Закаўказзе, Iран.Акрамя таго, вылучаецца яшчэ 5 падвiдаў.

Біятоп: быстрыя ручаі і рэкі з камяністым дном і чыстай вадой, рэдка азёры або ўзбярэжжа мораў. У Альпах даходзiць да 2600 м в.у.м.

Гняздо: пад навіслым берагам, у скальных шчылінах каля вады, пад мастамі або іншымі інжынернымі воднымі пабудовамі (часам у штучных гнездавых скрынках). Закрытае (з бакавым уваходам), шарападобнае або эліптычнае (адкрытыя гнёзды толькі з прыкрытым чым-небудзь верхам і вельмі выпадкова). Знешняя частка з мокрага моху, унутраная – з сухой травы, лісця і карэньчыкаў; высцілка з сухога лісця (звычайна бука). Эліптычнае гняздо: знешняя шырыня 23-27 см, даўжыня 16-20 см, унутр. шырыня 15-18 см, вышыня 10-18 см, эліптычная адтуліна 8-10 х 2,5-3,5 см. Шарападобнае гняздо: D= 27 см, унутр. даўжыня прыбл. 8 см, шырыня прыбл. 10 см.

Яйкі: 4-6 (3-8), крыху падоўжаныя, з вострым вузейшым канцом, белыя, пад канец выседжвання светла-жоўта-карычневыя (з-за лістоў высцілкі). Памеры: 26,0 х 18,5 мм (22,0-29,5 х 15,5-20,0 мм).

Арэал: разарваны; горы Палеарктыкі (акрамя паўн. Азіі):Еўропа, паўн.-зах. Афрыка, М. Азiя, Б. Усход, Iран, Гiмалаiна У да воз. Байкал iцэнтр. Кiтая.

Пералёты: аселы. Паўночныя папуляцыi часткова вандроўныя (II-III, X).

Месца зімовак: у межах гнездавога арэала, адносна блiзка ад межаў арэала на Пд i У нiжнiх частках гор.

Беларусь: рэдкі залётны у час зімоўкі і, магчыма, зрэдку гняздуючы від.

Чорна-карычневая з белым горлам i грудзьмi. Маладыя падобныя на дарослых (верх крыху святлейшы, ніз шэры). Голас: песня з не вельмi гучных шчэбету i свiстаў, позыў «церб, цiк, цiт», у палёце даволi прарэзлівае «цiт» альбо «тррб». Даўжыня цела 18-20 см, размах крылаў 25,5-30

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © М. Гулінскі

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: