Цвыркун рачны

Сямейства

Лацінская назва: Locustella fluviatilis
Ангельская назва: River warbler
Руская назва: Сверчок речной

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: не мае.

Біятоп: вільготныя тэрыторыі, парослыя высокай і густой зялёнай расліннасцю, групамі кустоў і не вельмі густымі лісцевымі дрэвастоямі (часцей – прырэчныя алешнікі, берагi рэк, азёр, сажалак, балот, падтопленых лясоў, а таксама надрэчныя сады i паркi). У час пералётаў – палі люцэрны, жыта, сухiя тэрыторыi з кустамi ў стэпе.

Гняздо: на зямлi ўнiзе або ўнутры густой расліннасці, “уціснутае” ў аснову курціны высокай травянiстай расліннасці цi кустоў. З шырокіх лістоў траў або асок, адраўнелых кавалачкаў травянiстых раслін і сухіх кавалкаў лісця, якія ўкладзены даволі няшчыльна; канцы расліннага матэрыялу выступаюць за гняздо. Высцілка з сухіх травінак (часам з прымессю валосся). D = 9-18,5 см, d = 5-8,5 см, Н=6-12 см, h = 3,5-6 см.

Яйкі: 4-5 (3-7), авальныя, з вострым вузейшым канцом, белыя або з ружовым адценнем, плямкі дробныя і густыя: нiжнія – светла-шэрыя, паверхневыя – карычневыя або чырвона-карычневыя. Памеры: 20,0 х 15,0 мм (17,7-22,2 х 13,0-16 мм).

Арэал: цэнтр. і ўсх. Еўропа (ад Германii i б. Югаславii, а таксама паўд. i ўсх. ўзбярэжжа Балтыкi i паўд. Фiнляндыi на У), часткова зах. Сібір да р. Iртыш.

Пералёты: (IV)V, (VII)VIII-IX. Залятае ў паўн., зах. i паўд. Еўропу (Шпiцберген, Iсландыя, Вялiкабрытанiя, Францыя, Бельгiя, Галандыя, Нарвегiя, Швейцарыя, Iспанiя, Iталiя, Мальта).

Месца зімовак: паўд.-ўсх. Афрыка.

Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Увесь верх цела карычнева-буры, на грудзях невялiкiя, падоўжныя рыскi. Голас: доўгае, манатоннае «дзе-дзе-дзе», вельмi падобнае на голас зялёнага коніка. Асцерагае хрыплым «клiк». Даўжыня цела 13 см, размах крылаў 19-22 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © І. Бышнеў| Фота 2- Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: