Перасмешка зялёная

Сямейства

Лацінская назва: Hippolais icterina
Ангельская назва: Icterinewarbler
Руская назва: Пересмешка зеленая

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: H. i. icterina – Еўропа i Азiя на У да р. Об; H. i. alaris – Каўказ да паўн. Iрана.

Біятоп: ускрайкі лясоў i насаджэнняў з густымi кустамi, зацененымi вышэйшымi дрэвамi, а таксама сады, паркі, густыя зараснікі ўздоўж дарог, лесапалосы сярод палёў, высокiя агароджы з дрэў. На Пн арэала часцей у бярозавых гаях, на Пд – у дубовых. У Швейцарыi даходзiць да 1500 м в.у.м.

Гняздо: часцей за ўсё на галіне зацененага куста, якая плаўна адыходзіць ад ствала, моцна прыплеценае да галін (звычайна 1,5-2 м, не больш за 4,5 м над зямлёй), краі моцна загнуты ўнутр. Знешняя частка са шчыльна сплеценых, выгнутых лістоў травы, карэньчыкаў, кавалачкаў бярозавай кары і моху, раслiннага пуху, а таксама коканаў насякомых, пёраў і воўны. Унутры даволі тоўстае ў аснове з тонкiх траў i карэньчыкаў, шэрсцi, воўны з прымессю пёраў i раслiннага пуху. Высцілка з пёраў і валосся. Гняздо можа быць умацаванае бярозавай карой, паперай, воўнай, галiнкамi. D = 6-11 см, d = 4-6 см, H = 7-9 см, h = 3,5-5,5 см.

Яйкі: 4-5 (3-6), звычайна падоўжаныя, ружовыя, з фіялетавым адценнем; плямкі і крапінкі фіялетава-карычневыя або чорныя. Памеры: 18,0 х 13,0 мм (17,0-20,5 х 12,0-14,8 мм).

Арэал: у Еўропе (акрамя Пн і Пд) ад усх. Францыі, паўн. Італіі і паўд. Скандынавіі да зах. Сібіры (вытокi Обi). Ізаляваная тэрыторыя на Каўказе і на Пд ад Каспійскага м.

Пералёты: (IV)V(VI), VIII-IX.

Месца зімовак: трапічная і паўд. Афрыка.

Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Зверху алiўкавая, знiзу жоўта-крэмавая, жоўтае брыво, шэра-блакiтныя ногi. Складзеныя крылы даходзяць да палавiны рулявых. На крылах ёсць жаўтаватыя ўчасткi, больш светлыя за асноўны фон. У маладых нiз цела больш матавы, верх карычневы, на крыле белая пляма (махавыя – мал.14л). Голас: галасісты, хуткі i багаты на iмiтацыi спеў. Кожны склад выразна аддзелены i звычайна паўтараецца па некалькi разоў, напр., «шiт-шiт-бiйе-бiйе-бiйе-кто-то-вiдзял-кто-то-вiдзял». Позыў «дыдероiд-вед-тек», асцерагае хрыплым «еррр». Даўжыня цела 14 см, размах крылаў 20,5-24 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: