Як дапамагчы птушкам?

ад 1 красавіка 2022 года

1 красавiка – Мiжнародны дзень птушак! Беражы і цані іх не толькі сёння, але і ўвесь год.

Што можа зрабіць кожны з нас, каб дапамагчы птушкам?
Шпак. Фота Іны Шкурко

Шпак. Фота Іны Шкурко

 
1. Зрабі свае вокны заўважнымі для птушак, каб яны не сутыкаліся ў палёце з шыбамі. Асабліва часта такія сутыкненні здараюцца падчас вясновай і восеньскай міграцый.
2. Зрабі і павесь дамкі для птушак, напрыклад, для сініц або валасяніц (мухоловок). Схемы знойдзеш тут.
3. Трымай котку дома. Каты любяць паляваць на птушак і наносяць шкоду іх папуляцыям. Гэта можа мець сур’ёзныя наступствы для відаў, якія знікаюць.
4. Калі бачыш птушку, якая не злятае, не хаваецца, млявая, цягне крыло, кульгае альбо закідае галаву, то хутчэй за ўсё яна паранена. Дапамажы ёй.
5. Скінь хуткасць на дарозе: шмат птушак гіне пад коламі аўтамабіляў.
6. Не чапай птушанят-подлеткаў, якія выскачылі з гнязда. Яны вучацца лётаць, за імі прыглядваюць бацькі. Ім не трэба твая дамога.
7. Пасадзі мясцовыя віды раслін на сваім участку ці ў двары: так ты створыш спрыяльны асяродак для птушак. Папрасі бясплатныя саджанцы ў лясгасе. Каліна, глог, рабіна, крушына падкормяць птушак узімку.
8. Не турбуй птушак: яны вельмі чуллівыя, асабліва ў гнездавы час. Залішняя ўвага да гнёздаў можа загубіць кладку ці птушанят.
9. Падрыхтуйся ўжо цяпер да спякотных дзянькоў, зрабі паілку і купальню для птушак у сваім двары.
10. Назірай за птушкамі, дзяліся сваёй любоўю да дзікай прыроды і ведамі з іншымі.
 
https://www.facebook.com/APB.BirdLife.Belarus/

Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Spelling error report

The following text will be sent to our editors: