Хто перамог на BirdRace-2022?
Апошнія навіны,Навіны Беларусі ад 5 верасня 2022 года
Сёлета ў Чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі (BirdRace-2022), які праводзіў Біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, удзельнічала 10 каманд.
Рэкорды, цікавыя назіранні і больш поўную інфармацыю апублікуем заўтра, а пакуль вітаем пераможцаў.
1 месца: каманда «Troglodytes» (Андрэй Барадзін, Мікалай Варабей, Андрэй Чараднічэнка і Мікіта Львоў) — 132 віды (інфармацыя абноўлена: каманда заяўляла пра 133 віды (гл. табліцу ніжэй), але пасля фінішу і перагляду фотаздымкаў адзначыла памылку ў вызначэнні аднаго віду, пра што паведаміла Аргкамітэту).
2 месца: каманда «Rara avis» (Максім Каласкоў, Ірына Самусенка, Данііл Жураўлёў і Дзмітрый Жураўлёў) — 124 віды.
3 месца: каманда «VICTORия» (Сямён Левы, Анжэла Журавель, Наталля Капорыкава і Генадзь Ардзюк) — 123 віды.
Як размеркаваліся месцы ўсіх каманд, можна паглядзець у табліцы.
Каманды маюць права падаць на апеляцыю, падрабязнасці ў Правілах чэмпіянату.
Аргкамітэт
Падзяліся артыкулам у сацсетках: