Ведаеш важныя прыродныя аб’екты ў Мінску? Паведамі пра іх!
Абвестка,Апошнія навіны,Навіны Беларусі ад 11 мая 2023 года
Дапамажы знайсці цікавыя прыродныя аб’екты ў Мінску, якія трэба захаваць!
Гэта могуць быць дрэвы-ветэраны ці ўнікальныя па сваіх характарыстыках групы дрэў, буйныя валуны.
Кафедра батанікі БДУ шукае перспектыўныя прыродныя аб’екты, каб аб’явіць іх помнікамі прыроды і аддаць пад ахову.
Паведамляць можна і пра тэрыторыі, якія маглі б стаць заказнікамі. Яны павінны адпавядаць шэрагу крытэраў.
Каб тэрыторыя магла атрымаць статус заказніка мясцовага значэння, яна павінна адпавядаць як мінімум двум агульным і двум спецыяльным крытэрыям (гл. арт. 16, пп. 2 і 6, 7 Закона аб ААПТ).
Агульныя крытэры:
• наяўнасць тыповых і (або) рэдкіх прыродных ландшафтаў і (або) біятопаў;
• наяўнасць месцаў пражывання дзікіх жывёл і (або) месцаў вырастання дзікарослых раслін, уключаных у нацыянальную Чырвоную кнігу або тых, якія падпадаюць пад дзеянне міжнародных дамоў Беларусі;
• наяўнасць месцаў рэгулярнага гнездавання, зімоўкі ці прыпынку падчас міграцыі водна-балотных і іншых відаў пералётных птушак у колькасці, большай за 1% ад колькасці нацыянальнай або еўрапейскай папуляцыі віду;
• наяўнасць месцаў штогадовай канцэнтрацыі ў перыяд сезонных міграцый не менш чым 10000 асобін пералётных водна-балотных птушак (кулікі, качкі, гусі), не менш чым 500 асобін шэрых жураўлёў;
• наяўнасць месцаў нерасту, нагулу і міграцыі рыб, уключаных у нацыянальную Чырвоную кнігу або тых, якія падпадаюць пад дзеянне міжнародных дамоў Беларусі;
• наяўнасць прыродных тэрыторый, уключаных у нацыянальную экалагічную сетку;
• наяўнасць натуральных водных аб’ектаў, форм рэльефу, унікальных або рэдкіх па сваім паходжанні, марфаметрычных і (або) іншых характарыстыках.
Спецыяльныя крытэры:
• прыродная тэрыторыя нязначна парушана антрапагеннай дзейнасцю і мае высокі патэнцыял аднаўлення;
• тыповыя і рэдкія прыродныя ландшафты і біятопы складаюць не менш як 40% ад плошчы прыроднай тэрыторыі;
• прыродная тэрыторыя з’яўляецца месцаў пражывання дзікіх жывёл і (або) месцаў вырастання не менш як 100 відаў дзікарослых раслін, уключаных у нацыянальную Чырвоную кнігу або тых, якія падпадаюць пад дзеянне міжнародных дамоў Беларусі;
• прыродная тэрыторыя адыгрывае важную ролю ў падтрыманні гідралагічнага рэжыму натуральных водных аб’ектаў, балот.
Калі ты ўбачыш такія прыродныя цуды ў адміністрацыйных межах Мінска, напішы, калі ласка, ліст з апісаннем і каардынатамі аб’екта Валеру Ціхаміраву на электронную пошту Tikhomirov_V_N@list.ru.
Прапановы прымаюцца да канца траўня.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: