Навіны  

Ведаеш важныя прыродныя аб’екты ў Мінску? Паведамі пра іх!

ад 11 мая 2023 года

Дапамажы знайсці цікавыя прыродныя аб’екты ў Мінску, якія трэба захаваць!

Канцэрт у кустах: слухай салаўя і леску-чорнагалоўку!

ад 10 мая 2023 года

Травень - самы час выбрацца з сям'ёй ці сябрамі на прагулку і паслухаць найлепшых крылатых спевакоў.

Рысь на трасе: як звяры трапляюць у пастку на дарогах. Відэа

ад 2 мая 2023 года

Па трасе Мінск-Гродна (М6) бегала маладая рысь – агароджа з сеткі не давала ёй трапіць у лес.

Бачыш птушаня на зямлі? Не забірай!

ад 29 красавіка 2023 года

Пачынаецца сезон птушкападу: людзі ўжо знаходзяць на зямлі савянят. Тлумачым, чаму птушаняты апынаюцца там і як ім не нашкодзіць.

Дзікая Зона: пакінуць запаведнік ці весці гаспадарку?

ад 28 красавіка 2023 года

Прайшло 37 гадоў з Чарнобыльскай катастрофы. Ці можна зараз закрыць Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік і разгарнуць там дзейнасць лясной і аграрной гаспадаркі?

Блуканні Элені, птушкі без сігналаў і фотапасткі напагатове

ад 28 красавіка 2023 года

Вялікія арляцы вярнуліся дадому. На жаль, не ўсе з гэтых глабальна пагражальных птушак перажылі сезон. Пра заканчэнне вясновай міграцыі і тое, чым займаюцца арляцы зараз, расказвае Валер Дамброўскі.

Конь Пржавальскага ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі

ад 30 сакавіка 2023 года

Пастановай Мінпрыроды Беларусі №9 ад 3 сакавіка 2023 года від атрымаў новы ўзровень абароны. Беларуская папуляцыя мае высокую значнасць для выжывання віду.

У заказніку “Налібоцкі” выявілі незаконную санітарную рубку

ад 17 сакавіка 2023 года

У лютым 2023 года прайшоў суд па справе 2020 года, калі ў Налібоцкай пушчы вырубілі 1224 дрэвы. Дазвольныя дакументы на вырубку былі аформлены з парушэннямі, без абследавання лясных участкаў.

Дзесяцігоддзі без чалавека: аднаўленне дзікай прыроды ў Чарнобыльскай зоне спрыяе рэдкім відам птушак

ад 7 сакавіка 2023 года

Даследаванне беларускіх і брытанскіх вучоных, апублікаванае ў пачатку 2022 года, падводзіць вынік доўгатэрміновага маніторынгу драпежных птушак у Чарнобыльскай зоне адчужэння.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: